Летась дзяржаве вярнулі 1300 пазапраўна занятых зямельных надзелаў

У Беларусі ў 2007 годзе дзяржаве вернута каля 1 300 пазапраўна занятых зямельных надзелаў. Пра гэта паведаміў генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч.
Паводле яго слоў, летась было выяўлена каля 3,5 тысяч парушэнняў у гэтай сферы. Устаноўлена каля 1 200 фактаў пазапраўнага захопу зямельных надзелаў.

Да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута больш за 420 службовых асобаў, распачата 9 крымінальных спраў. Таксама пададзена пазоваў на суму каля 190 мільёнаў рублёў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі