Летась на будоўлях да футбольнага мундыяля ў Катары загінуў 441 чалавек
Большасць з іх была працоўнымі мігрантамі з Індыі і Непала.
У 2014 годзе ў Катары на будоўлях аб’ектаў да чэмпіянату свету па футболе, які мусіць прайсці ў 2022 годзе, загінуў 441 працоўны з Індыі і Непала. Прычыны іх смерці невядомыя, паведамляе агенцтва РІА “Новості” са спасылкай на справаздачу Amnesty International.
У справаздачы адзначаецца, што Катар не рэалізуе рэформы для паляпшэння ўмоў працы мігрантаў, якія былі ім паабяцаныя. Арганізацыя заклікае FIFA умяшацца ў гэты працэс.
Аргкамітэт чэмпіянату свету ў Катары раней неаднаразова крытыкаваўся праз умовы працы мігрантаў, якія будуюць аб'екты да мундыяля. Ураду краіны прыйшлося нават пераглядаць працоўнае заканадаўства.
Яшчэ ў пачатку траўня кіраўнік аргкамітэта турніра Хасан аль Тавадзі заявіў, што падчас будаўніцтва стадыёнаў да чэмпіянату ў Катары не было зафіксавана аніводнага выпадка гібелі рабочых праз няшчасныя здарэнні бо траўмы.
Фота: therunnersports.com