Летась у Беларусі выявілі каля 900 фальшывых банкнотаў, у лідарах — долары
У Беларусі сталі часцей выяўляць фальшывыя грошы / pixabay.com
У 2022 годзе ў Беларусі выявілі 894 падробленыя грашовыя знакі. Гэта былі 891 банкнот і 3 манеты. Як адзначаюць у Нацбанку, у параўнанні з 2021 годам колькасць фальшывых грошай вырасла на 9%.
Сярод выяўленых фальшывак пераважаць долары — 759. Другое месца займаюць расійскія рублі (76), замыкаюць тройку "лідараў" еўра (50). Фальшывых беларускіх рублёў было выяўлена толькі 12 купюр, а яшчэ 4 фальшыўкі імітавалі іншыя валюты.
У параўнанні з 2021 годам колькасць выяўленых фальшывых долараў павысілася амаль на 69%. А вось расійскія фальшыўкі зменшыліся на 74,1%. Колькасць беларускіх фальшывак павялічылася на тры штукі ў параўнанні з 2021-м.
Сярод долараў і еўра часцей за ўсё знаходзілі фальшывыя купюры па 50 і 100. Сярод беларускай валюты часцей падрабляюць купюру ў 50 рублёў, а на дзвюх 20-рублёвых махляры нават спрабавалі белай фарбай падрабіць вадзяны знак. Сярод расійскіх грошай самай папулярнай у фальшываманетчыкаў была купюра ў 5000 рублёў. А ўсе падробленыя манеты былі наміналам 2 еўра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.