Летась замежныя інвестыцыі ў Беларусь склалі амаль 10 млрд долараў
У 2017 годзе замежныя інвестыцыі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі (без уліку банкаў) склалі 9,7 млрд долараў. Асноўнымі інвестарамі былі суб’екты гаспадарання з Расіі (38%), Вялікабрытаніі (больш за 26%) і Кіпра (7,2%). Як інфармуе Нацыянальны статыстычны камітэт, у мінулым годзе арганізацыямі нашай краіны (без уліку банкаў) было накіравана ў замежжа інвестыцый на суму каля 5,5 млрд долараў. У асноўным у Расію — амаль 67%.