Ліберальна-дэмакратычная партыя дала грошы на Таварыства беларускай мовы

У каментары Еўрарадыё Алег Трусаў распавёў:



Трусаў: "Дапамога была нармальная — два мільёны рублёў. Была сустрэча з кіраўніцтвам партыі, выступаў малады Гайдукевіч — мой цёзка, Алег. Ён казаў, што кожны беларус павінен мову ведаць, што сам ён мову разам з дачкой сваёй вывучае і неўзабаве будзе ўсюды гаварыць па-беларуску. А самы беларускамоўны быў мой стары знаёмы Крыжаноўскі — мы ведаем адзін аднаго яшчэ з Купалаўскага тэатра".



Па словах Трусава, партыйцы прапанавалі таксама свой удзел у мерапрыемствах Таварыства беларускай мовы. Акрамя таго, кіраўніцтва ЛДП паабяцала падпісацца на газеты "Новы час" і "Наша слова".



Фота — прэс-служба ЛДП

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі