Лічбавая Беларусь: што гэта такое і навошта — стрым з Ліберам
Павел Лібер / Еўрарадё
Ніколі беларускі эмігранцкі рух не быў такім масавым, як пасля падзеяў 2020 года. Калі ў выніку масавых рэпрэсій лукашэнкаўскага рэжыму з краіны вымушаныя былі з’ехаць сотні тысяч беларусаў. Але гэтым разам яны не сталі часткай грамадства краінаў, што іх прынялі, а пачалі ствараць сваю Беларусь на новым месцы. Віртуальную, лічбавую, фантастычную — называйце як хочаце. Галоўнае — што Беларусь.
Што такое “Лічбавая Беларусь”, для чаго і якія функцыі выконвае? Ці здольны гэты ІТ-праект замяніць Беларусь рэальную і яе органы дзяржаўнага кіравання? Ці рэальна грамадзянам гэтай Беларусі атрымаць свае, прызнаныя ў свеце пашпарты? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае стваральнік платформы “Голас”, Digital Belarus, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.