Лідар баранавіцкіх прадпрымальнікаў падаў скаргу ў пракуратуру

У заявах ён апісвае падзеі 2 ліпеня, калі супрацоўнік ГАУС маёр міліцыі Аляксей Гетмам склаў на яго адміністрацыйны пратакол за арганізацыю і правядзенне масавага несанкцыянаванага мерапрыемства, паведамляе сайт spring96.org

3 ліпеня яго наведаў у шпіталі супрацоўнік гарадской міліцыі. Са слоў нефармальнага лідара баранавіцкіх прадпрымальнікаў, супрацоўнік міліцыі прасіў падпісаць паперу, згодна з якой актывіст дае асабістую згоду, што суд над ім можа прайсці 7 ліпеня ў адсутнасць яго.

Аднак грамадскі актывіст катэгарычна не пагадзіўся з тэкстам паперы, таму і накіраваў 5 ліпеня ліст на імя старшыні гарадскога суда, у якім просіць яго не праводзіць суд 7 ліпеня без яго прысутнасці. Адначасова Мікалай Чарнавус накіраваў заяву і гарадскому пракурору. Ён просіць пракурорскага рэагавання на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія адмаўляліся выклікаць хуткую дапамогу па просьбе інваліда II групы на цягам 5 гадзін. Яшчэ актывіст просіць пракурора абавязаць ГАУС вярнуць яму пасведчанне інваліда II групы, якое яму неабходна для набыцця лекаў па льготным кошце.

Мікалай Чарнавус таксама просіць праверыць законнасць складання на яго адміністрацыйнага пратаколу 2 ліпеня, бо ягоны стан здароўя не дазваляў адэкватна рэагаваць на пытанні супрацоўнікаў міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі