Лідар ДНР: Мы чужога не хочам, але Марыупаль забярэм
Аляксандр Захарчанка заявіў, што межы ДНР павінны пашырыцца.
У часе сустрэчы з выбаршчыкамі ў Новаазоўску кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі сказаў наступнае:
“Лічу, што ўся мяжа “Данецкай народнай рэспублікі” — у межах Данецкай вобласці, гэта і ёсць наша зямля”. Таксама Захарчанка дадаў, што “мы чужога не хочам. Але Бердзянск і Ізюм забярэм… А Марыупаль знаходзіцца перад Бярдзянскам”, прыводзіць словы Захарчанкі dialog.ua