Лідар Паўночнай Карэі прыляцеў у Сінгапур на сустрэчу з прэзідэнтам ЗША

Лідар Паўночнай Карэі прыляцеў у Сінгапур на сустрэчу з прэзідэнтам ЗША

Лідар КНДР Кім Чэн Ын прыбыў у Сінгапур на сустрэчу з прэзідэнтам ЗША Дональнам Трампам. Як перадае ВВС, гістарычны саміт павінен адбыцца ў аўторак на востраве-курорце Сентоза, хоць не выключана, што асабістая сустрэча пройдзе раней, да афіцыйнага пачатку мерапрыемства.

Гэта будзе першая ў гісторыі сустрэча кіраўніка Паўночнай Карэі з дзеючым прэзідэнтам Злучаных Штатаў. Трамп назваў яе “ўнікальнай спробай усталяваць мір” і дадаў,што ён і Кім уступаюць на “невядомую тэрыторыю” — у самым прамым сэнсе слова.

У Вашынгтоне спадзяюцца, што сустрэча паспрыяе адмове КНДР ад ядзернай зброі. Адносіны паміж двума лідарамі цягам апошніх 18 месяцаў былі надзвычай нестабільнымі: спачатку яны абменьваліся абразамі, а затым рэзка змянілі тактыку і абвясцілі, што гатовыя да асабістай сустрэчы. Спачатку яна планавалася на травень, потым яе адмянілі і запланавалі зноў — на чэрвень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі