Лідара фанатаў БАТЭ на 10 сутак адправілі за краты
Аляксандр Марозаў, нібыта, нецэнзурна лаяўся і быў за гэта затрыманы.
Суд адбыўся 3 траўня, у дзень, калі святкавалася адкрыццё футбольнай "Барысаў-Арэны", у якім браў удзел кіраўнік дзяржавы. Абставіны затрымання Марозава, а таксама тое, як прымалася судовае рашэнне, пакуль невядома.
Сайт barysau.by паведамляе, што напярэдадні прыезду ў Барысаў Аляксандра Лукашэнкі "шмат каго з фанаў "шчамілі", выклікалі ў РУУС, прыязджалі дадому на прафілактычныя гутаркі".
Фота — ria.ru