Лідчаніна пазбавілі волі на 5 гадоў за заклікі прычыніць шкоду нацбяспецы
Андрэй Астрацоў з Ліды пакінуў паведамленні ў тэлеграме пасля падзей 9-12 жніўня 2020 года, калі машыну яго сына закідалі светлашумавымі гранатамі, паведамляюць праваабаронцы.
У выніку мужчыну абвінавацілі ў закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 1 арт. 361 КК).
На працягу следства абвінавачанага ўгаворвалі пайсці на супрацоўніцтва, ва ўсім прызнацца, папрасіць прабачэння, пакаяцца — і тады прысуд будзе мяккім.
Аднак дзяржабвінаваўца запатрабаваў пакараць мужчыну 5 гадамі пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму.
Суддзя Уладзімір Федаровіч вынес менавіта такое рашэнне.
Таксама Астрацоў павінен сплаціць кампенсацыю маральнай шкоды памерам у 4 тысячы рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.