Лідчанін скраў у суседа халадзільнік з прадуктамі

Лідчанін скраў у суседа халадзільнік з прадуктамі

Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за крадзеж на 39-гадовага лідчаніна. 

Як паведамляецца на сайце УУС Гродзенскага аблвыканкама, мужчына нідзе не працаваў, але перад летам вельмі хацеў займець халадзільнік. Легальных сродкаў для набыцця тэхнікі лідчанін не меў, таму вырашыў скрасці.

Увагу мужчыны прыцягнуў суседскі "Indesit", які стаяў на кухні камунальнай кватэры. Пакуль уласніка не было дома, мужчына вынес халадзільнік з усімі прадуктамі і перавёз яго да сябе на лецішча. 

Прадукты ён з'еў сам, а халадзільнікам карыстаўся, пакуль па яго не прыйшлі аператыўнікі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі