Лідзія Ярмошына: Назіральнікам дазволяць сачыць за падлікам галасоў
Старшыня Цэнтрвыбаркама адзначыла, што выбары без парушэнняў не праходзяць ніколі і паабяцала, што подпісы за прэтэндэнтаў дазволяць збіраць у вялікай колькасці месцаў, а ЦВК часткова заплюшчыць вочы на дакументы аб прыбытках. Выбарчая кампанія ўваходзіць у другую фазу — збору подпісаў. І рабіць гэта зараз можна будзе амаль паўсюль. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Лідзія Ярмошына: “У нас змянілася сёлета заканадаўства, і цяпер узаконеная такая форма, вельмі, дарэчы, папулярная падчас выбараў прэзідэнта, як збор подпісаў шляхам пікетаў. Пікеты можна будзе праводзіць у вялікай колькасці месцаў: і падземныя пераходы, і будынкі кірмашоў, вакзалаў, гандлёвых цэнтраў — гэта ўсё будзе з’яўляцца патэнцыйнымі месцамі для арганізацыі пікетаў па зборы подпісаў. Па сутнасці, у Мінску абмежаванні толькі па трох галоўных плошчах. І пазначана, што на адлегласці 200 метраў ад Рэзідэнцыі прэзідэнта нельга. Але далей за 200 метраў пікет ставіць можна”.
У нядзелю, 26 верасня, завяршылася вылучэнне кандыдатаў у склад 155 тэрытарыяльных выбарчых камісій. Фармаванне іх павінна адбыцца да 29 верасня. Паводле словаў Ярмошынай, на 2015 месцаў сябраў камісій пададзеныя заявы ад 2681 чалавека. І толькі 70 з іх — прадстаўнікі апазіцыйных партый.
Лідзія Ярмошына: “Гэта: Беларуская партыя левых “Справядлівы свет” — больш за 50% вылучыла прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных камісій альбо 36 чалавек, Аб’яднаная грамадзянская партыя — 24 чалавекі, Партыя БНФ — 7 чалавек і Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада — 3 чалавекі. Астатнія палітычныя партыі такога накірунку сваіх прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльных выбарчых камісій не вылучалі”.
На думку старшыні ЦВК, апазіцыя пакуль “беражэ” сваіх людзей, каб пазней значна больш вылучыць у склад участковых камісій.
Што тычыцца будучых кандыдатаў, то Ярмошына расказала пра палёгку, якая чакае іх падчас падачы дакументаў у ЦВК. Цяпер падаваць дэкларацыю аб даходах блізкіх сваякоў, акрамя жонкі і паўналетніх дзяцей, калі яны пражываюць сумесна, не трэба. І нават калі прэтэндэнт памыліцца ў суме сваіх прыбыткаў, то гэта не стане прычынай для адмовы ў рэгістрацыі кандыдатам.
Лідзія Ярмошына: “Калі памылка будзе менш за 20% ад гадавога даходу кандыдата ў прэзідэнты, то яна не будзе лічыцца памылкай — і кандыдат будзе, безумоўна, зарэгістраваны”.
Але на гэтым, адказала яна на пытанне Еўрарадыё, ліберальны падыход да рэгістрацыі кандыдатаў завершыцца.
Лідзія Ярмошына: “Ёсць нормы, якія мы не можам абыйсці. Норма канстытуцыйная — кандыдатам у прэзідэнты становіцца чалавек, якога падтрымала не менш як 100 тысяч выбаршчыкаў. Таму, калі нават не хопіць 10 альбо 20 галасоў да 100 тысяч, мы нічога не можам зрабіць — і асобе будзе адмоўлена ў рэгістрацыі”.
Нібыта папярэджваючы ўсе будучыя абвінавачванні, Ярмошына заявіла, што яшчэ ніводныя выбары ў нашай краіне не праходзілі без парушэнняў. Чакаць іх трэба і зараз. Іншая рэч — якія і колькі іх будзе.
Лідзія Ярмошына: “Выбары без парушэнняў не праходзяць ніколі. Немагчыма іх без гэтага правесці. Парушэнні толькі бываюць рознага кшталту. Ёсць парушэнні, якія ўплываюць на вынікі выбараў, а ёсць — якія не ўплываюць. На вынікі выбараў уплывае, да прыкладу, фальсіфікацыя: калі на ўчастку адбываецца “ўкід” бюлетэняў, калі пераробліваюцца лічбы. Але гэта не азначае, што калі такое на адным участку, то і па ўсёй краіне”.
Словы аб парушэннях вярнулі журналістаў да пытанняў правамоцнасці падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы праз пасярэдніка. Ярмошына заступілася за дзеючага прэзідэнта, дакументы якога прынёс міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.
Лідзія Ярмошына: “Пра тое, як павінны падавацца дакументы, закон нічога не кажа. Там проста напісана, што асоба, якая мае намер вылучыцца кандыдатам у прэзідэнты, падае заяву са спісам сябраў ініцыятыўнай групы ў Цэнтральную камісію. Слова “асабіста” там няма — падае”.
Таму, кажа, і парушэння ніякага няма. Што тычыцца назіральнікаў, то доўгатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ, згодна са словамі Ярмошынай, з’явяцца ў нас бліжэйшымі днямі, а кароткатэрміновыя запрашэнні будуць дасылаць за месяц да выбараў. Ужо на гэтым тыдні супрацоўнікі ЦВК пачнуць вучыць сябраў тэрытарыяльных камісій, як праводзіць выбары. Сярод іншага, адзначыла Ярмошына, ім будуць даводзіць, што назіральнікаў неабходна дапускаць да месца, дзе праводзіцца падлік галасоў.
Фота: Змітра Лукашука