Напярэдадні Калядаў да Зямлі наблізіцца астэроід памерам з 10-павярховы дом
Астэроід, ілюстрацыйнае фота
24 снежня, напярэдадні Калядаў, міма Зямлі праляціць велізарны астэроід памерам з 10-павярховы дом, паведамляе NASA.
Яго хуткасць будзе складаць 24 743 міль за гадзіну. Паводле разлікаў астраномаў, астэроід 2024 XN1 павінен бясшкодна праляцець міма нашай планеты на адлегласці 4,48 мільёна міль (7,21 мільёна км). Як кажа астраном Каралеўскай абсерваторыі Грынвіча Джэс Лі, гэта ў 18 разоў больш, чым адлегласць ад Зямлі да Месяца.
У гэты калядны вечар дзеці ва ўсім свеце могуць спадзявацца пабачыць сані святога Мікалая (ці Санта Клаўса), якія ляцяць па небе, піша Daily Mail.
Астэроід, які праляціць міма Зямлі ў Калядную ноч, заўважылі толькі 12 снежня. Дарэчы, наступны раз ён наблізіцца да нашай планеты толькі ў студзені 2032 года.
І ён не адзіны касмічны прышэлец, які наведае зямлю гэтымі днямі. 23 снежня невялікі касмічны камень пад назвай 2013 YB мае невялікі шанец стукнуцца аб Зямлю. Праўда, яго дыяметр складае менш за 3 метры, таму ён хутчэй за ўсё проста згарыць у атмасферы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.