Лідзія Ярмошына пацвердзіла “баг” у выбарчай сістэме

Лідзія Ярмошына пацвердзіла “баг” у выбарчай сістэме

У той час як датэрміновае галасаванне ідзе поўным ходам, высвятляецца, што ў выбарчай сістэме ёсць хіба. Падчас галасавання за мяжой існуе рэальная магчымасць прагаласаваць двойчы.

Рэч у тым, што падчас парламенцкіх выбараў прагаласаваць за мяжой можа любы грамадзянін Беларусі. Для гэтага неабходна прыйсці ў любое пасольства нашай краіны і прад’явіць толькі беларускі пашпарт.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына тлумачыць Еўрарадыё, што перад галасаваннем участковая камісія мусіць праверыць, ці не галасавалі вы ў Беларусі, накіраваўшы запыт у камісію па месцы жыхарства.

А вось калі прагаласаваць за мяжой, а потым вярнуцца дадому і зноў пайсці на выбары, праверыць, ці галасавалі вы раней, немагчыма:

“Калі чалавек уключаны ў спісы, пастаянна тут пражывае, адкуль камісіі ведаць, што ён прагаласаваў у Варшаве? Ніхто ж не будзе правяраць адзнаку ў пашпарце, калі ты перасек мяжу. Такая сітуацыя магчымая”, — пацвярджае хібу сістэмы Лідзія Ярмошына.

Па стане на 9 гадзінаў 9 верасня (да асноўнага дня галасавання застаецца 2 дні) за мяжой прагаласавалі 15,46%.

За мяжой выбарцы могуць прагаласаваць толькі за кандыдатаў, якія балатуюцца па 95 Купалаўскай акрузе Мінска. Сярод іх сябра Ліберальна-дэмакратычнай партыі, дырэктар прадпрыемства “Владтрансавто” Уладзімір Ладуцька; беспартыйны намеснік дырэктара школы Панасевіч Вадзім; сябра Беларускай патрыятычнай партыі, намесніца генеральнага дырэктара “Камунаркі” Таццяна Сайганава; камуніст, намеснік дырэктара філіяла “Агенцтва Мінсктранс” Руслан Фурс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі