Лік на тысячы: на прадпрыемствах змяншаецца колькасць занятых людзей

Статыстыка Мінфіна кажа: амаль усюды на прадпрыемствах скарачаецца сярэднеспісавая колькасці работнікаў.

Вось Мінскі трактарны завод, у першым квартале 2015 года тут працавала 17 521 чалавек. А яшчэ ў апошнім 2014 года — на 1300 чалавек болей. Такая ж сітуацыя на МАЗе — у першым квартале было 18552 чалавекі, напрыканцы 2014 года — адразу мінус 327 чалавек.

Куды падзеліся гэтыя людзі?

“Нікога мы не скарачалі, ніякіх аптымізацый у нас не было, пішыце запыт”, — так кажуць на прадпрыемствах.

І наваполацкі “Нафтан” пра скарачэнні не кажа, хоць розніца — амаль тысяча чалавек! Аддзел кадраў заўважае, скарачэнні сапраўды былі — дзіцячыя садкі прадпрыемства адышлі гораду.

"Дзіцячыя садкі, шэсць садкоў адышлі гораду. Кожны павінен займацца сваёй справай", — гэта ж не тысяча супрацоўнікаў на шэсць садкоў! Але "дзевушка, сакрашчэнняў не было".

З Барысаўдрэва за год знікла болей за 130 чалавек! Куды? Няўжо мадэрнізацыя так паўплывала?

"Ад нас аддзялілася два прадпрыемствы, гэта мінус 150 чалавек недзе. А цяпер наадварот — людзей набіраем. Сярэдні заробак — 4,5 мільёна", — радуюць у аддзеле заробкаў.

У каго ні спытайся — барані божа ад скарачэнняў, тым больш, кіраўнік дзяржавы загадаў “любым шляхам захаваць працоўныя калектывы”.

Адкрыта пра скарачэнні кажуць на будаўнічым прадпрыемстве МАПІД. Падаюць тэмпы будаўніцтва, адсюль "масавая аптымізацыя":

"У нас сапраўды скарачэнні, гэта і праўда адбываецца, — кажуць у аддзеле кадраў прадпрыемства. — Падаюць аб'ёмы, таму зніжаецца і колькасць працаўнікоў".

ФОТА: primamedia.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі