Лілея Плыгаўка: нацыянальная ідэя для мяне — гэта беларуская зямля

Лілея Плыгаўка

Лілея Плыгаўка

5 верасня ў эфіры Еўрарадыё — выкладчыца беларускай мовы і літаратуры, мовазнаўца, доктарка філалагічных навук, заснавальніца кафедры беларускай мовы і літаратуры ў Віленскім педагагічным універсітэце, былая старшыня Літоўскай асацыяцыі беларусістаў, адна з заснавальніц Беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны ў Вільні Лілея Плыгаўка.

Не маюць рацыі тыя, хто кажа, што беларуская мова памірае ці ўжо амаль памерла. Калі за столькі часу, праз стагоддзі, яна не знікла, яе не здолелі вынішчыць, то сёння казаць пра смерць беларускай мовы тым больш не выпадае. І нават калі пэўная частка беларусаў ёй не карыстаецца і лічыцца, што яны мовы не ведаюць, беларуская мова не стала для іх замежнай. Яна існуе ў кожным з нас на генетычным узроўні. Дастаткова невялікага штуршка, каб яна выскачыла на паверхню і заняла пачэснае месца сярод моваў нашых паўсядзённых зносінаў, перакананая Лілея Плыгаўка.

Пра тое, чаму нельга казаць, што для беларусаў стала замежнай матчына мова, ці сапраўды ў пачатку незалежнасці БНФ пагражаў пакараннем тым, хто не вывучыць беларускую мову, а таксама пра тое, навошта заставацца беларусамі ў эміграцыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Лілеяй Плыгаўка.

Замовіць кнігі “Беларуская нацыянальная ідэя”, “Беларуская нацыянальная ідэя на маршы” і “Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне” можна тут:

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Нехта перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Папярэднія выпускі праграмы “Ідэя Х” можна глядзець тут:

                                                                            
Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі