Літаратар Андрэй Дзічэнка: У Беларусі хапае пісьменнікаў, не хапае чытачоў

Літаратар Андрэй Дзічэнка: У Беларусі хапае пісьменнікаў, не хапае чытачоў

Выпускнік гістфака БДПУ імя Максіма Танка Андрэй Дзічэнка — аўатар чатырох кніг. Ён піша ў стылі кіберпанк і абсурд, а яго творы вывучаюць у амерыканскім каледжы Swarthmore College. Лепшыя цытаты маладога літаратара з размовы ў студыі Еўрарадыё.

"Мая творчасць — сумесь кіберпанку і абсурду. Гэты свет не адпавядае таму, што мы бачым навокал. Ён бліжэйшы да віртуальнага, да тых монстраў, якіх мы бачым у 3D-шуцерах ды фэнтэзійных стратэгіях".

"Я за свой кошт нічога не выдаваў. Так атрымалася, што людзі, якія любілі мае творы, былі спонсарамі, калі я выдаваў першую кнігу. Мне шанцавала, я мог дамовіцца, каб кнігі выдалі бясплатна. Але ніводнага рубля я за гэта таксама не атрымаў".

Літаратар Андрэй Дзічэнка: У Беларусі хапае пісьменнікаў, не хапае чытачоў

"Мой чытач — чалавек, які нераўнадушны да цёмнай электроннай музыкі, які слухае індастрыял ці блэк-метал, які захапляецца гэтай субкультурай. Калі такога чалавека бачу, адразу разумею, што яму можна даць нешта пачытаць".

"У нас не хапае добрай прапаганды, каб чыталі. У Беларусі вельмі шмат добрых тэкстаў, якія трэба чытаць і вывучаць. Напрыклад, я навучаўся ў беларускай школе, памятаю шмат класікі, але сучасных аўтараў не памятаю. А трэба вывучаць Альгерда Бахарэвіча, Іллю Сіна, Сяргея Календу".

"Польская, украінская, беларуская літаратура — яны ўсе розныя. Усе грані мастацтва гэтага і складаюць Усходнюю Еўропу. Шмат людзей лічаць, што Усходняя Еўропа — гэта толькі Расія".

"У нас не хапае чытача. Шмат людзей выдаюць добрыя тэксты, але не хапае да іх увагі. Не хапае моцнай медыапляцоўкі, якая б абмяркоўвала гэтыя кнігі і потым рабіла нейкія рэцэнзіі. Тое, што ёсць, памірае вельмі хутка, бо проста не стае сродкаў".

"Калі ты бачыш, што людзі, якіх ты лічыш аўтарытэтнымі, чытаюць твае тэксты і называюць іх добрымі — гэта крытэрый поспеху".

 

Літаратар Андрэй Дзічэнка: У Беларусі хапае пісьменнікаў, не хапае чытачоў

Андрэй Дзічэнка нарадзіўся ў Калінінградзе, пасля пераехаў у Вілейку, дзе скончыў школу. Выпускнік гістфака БДПУ імя Максіма Танка, першую кнігу напісаў яшчэ студэнтам. Аўтар кніг "Пліты і правалы", "Ты — мяне", "Мінскае неба", "Анамаліі.Inferno", "Схема.DFT". Працуе журналістам.

Фота: Алесь Пілецкі

Слухаць размову цалкам можна тут:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі