Літоўская Maxima абвінаваціла беларускую сетку Mart Inn у кланаванні

Літоўская Maxima абвінаваціла беларускую сетку Mart Inn у кланаванні

Найбуйнейшы балтыйскі рэтэйлер Maxima grupė і фірма Franmax, у якую яна трансфармуецца з кастрычніка, абвінавацілі ў кланаванні і выкарыстанні канцэпцыі ўладальнікаў беларускай сеткі Mart Inn.

Як піша "Ежедневник" са спасылкай на літоўскія СМІ, у Віленскі акруговы суд пададзены пазоў на ўладальнікаў кіруючых беларускай сеткай кампаніі Mart Inn Food Гінтараса Марцінкявічюса, Эгле Марцінкявічутэ і Міндагаўскаса Марцінкявічуса. Пры гэтым Гінтарас і Міндагаўскас Марцінкявічюсы з'яўляюцца мінарытарнымі ўладальнікамі VP gpupe, якой належаць крамы Maxima.

Maxima grupė і Franmax заяўляюць, што Марцінкявічусы скралі іх інтэлектуальную ўласнасць. Акрамя таго, па іх словах, незаконнае выкарыстанне скрадзенай інфармацыі ў сетцы Mart Inn робіць практычна немагчымым развіццё сеткі Maxima на беларускім рынку. Яны патрабуюць кампенсаваць ім шкоду.

Скрадзенай інтэлектуальнай уласнасцю называюцца некаторыя гандлёвыя тэхналагічныя і тэхнічныя рашэнні, якія выкарыстоўвае сетка Mart Inn — размяшчэнне тавараў, візуальны дызайн гандлёвых месцаў, выгляд сеткавых крамаў.

На думку экспертаў, справа аб кланаванні, хутчэй за ўсё, з'яўляецца часткай карпаратыўнай вайны ўнутры VP grupe. Яе галоўныя ўдзельнікі — асноўны акцыянер VP grupe і Maxima grupė, самы багаты літовец свету Нерыюс Нумавічус і саўладальнік Mart Inn Міндагаўскас Марцінкявічус.

Фота: komkur.info

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі