Літоўскі міністр: Глядзіш на Беларусь і часам апускаюцца рукі
Літва павінна быць цярплівай і паслядоўнай для таго, каб Беларусь выбрала еўрапейскі шлях развіцця.
Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус на сустрэчы ў літоўскімі амбасадарамі, акрэдытаванымі за мяжой.
"Мы таксама верым, што Беларусь абярэ еўрапейскі шлях, — цытуе словы Лінкявічуса "Интерфакс-Запад". — Гэта вера... часам апускаюцца рукі, часам зноў з'яўляецца нейкі шанец. Але наша задача — цярплівасць, паслядоўнасць".
Ён падкрэсліў, што беларускія грузы ў Клайпедзе не могуць быць важнейшымі за правы чалавека. "Усё важна і ўсё магчыма... вельмі важна, каб палітзняволеныя былі на волі, каб не цярпелі з-за таго, што ў іх нейкія іншыя перакананні, чым ва ўлады", — сказаў літоўскі міністр.
Фота — Fotoliaarsdigital