Кіраўнік МЗС Літвы: Дыялог з уладамі Беларусі патрэбны

Нагадаем, прадстаўнікі афіцыйнага Мінска не адгукнуліся на прапанову наведаць канферэнцыю ў Вільні “Будучая стратэгія Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі”. Тым не менш, міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус перакананы, што трэба спрабаваць наладзіць з беларускімі ўладамі дыялог, не адмаўляючыся ад патрабавання вызвалення палітвязняў.


Лінкявічус: “Я б жадаў, каб гэта адбылося да саміта. Больш за тое, гэта павінна было адбыцца ўчора. Гэта — контрпрадуктыўна, гэта — цяжка зразумець, калі з-за таго, што некалькі людзей знаходзіцца за кратамі, яны перашкаджаюць нармальнаму дыялогу. Я вельмі спадзяюся, што вызваленне здзейсніцца, мы падыходзім да гэтага”.



У той жа час, міністр запэўніў, што калі да саміту палітзняволеныя на свабоду не выйдуць, з-за гэтага ў Беларусі не адбяруць запрашэнне наведаць Вільню 28-29 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі