ЕС гатовы абмяркоўваць у Вільні дамову з Кіевам
Еўрасаюз гатовы абмеркаваць дамову пра асацыяцыю з Украінай, калі да пачатку саміту Кіеў зменіць сваё рашэнне.
Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус, перадае ВВС. Літоўскі чыноўнік не выключыў, што кіраўніцтва Украіны ў апошні момант пераменіць рашэнне.
Раней урад Украіны вырашыў прыпыніць падрыхтоўку да падпісання дамовы пра асацыяцыю з ЕС. У сераду расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін растлумачыў, што калі Украіна падпісвае дамову пра зону вольнага гандлю з Еўрасаюзам, то яна берэ на сябе абавязак абнуліць мытныя стаўкі з Расіяй.
Па словах расійскага лідара, гэта дазволіць еўрапейскім таварам наўпрост паступаць на расійскі рынак праз тэрыторыю Украіны. А гэта ўяўляе сур'ёзную пагрозу эканамічным інтарэсам Масквы.
Віленскі саміт Усходняга партнёрства пройдзе 28-29 лістапада.
Фота — lenta-ua.net