ЕС зацвердзіў "чорны спіс" расійскіх чыноўнікаў і сілавікоў
Планавалася, што ў ім будзе да 130 прозвішчаў. Аднак Савет Еўрасаюза зацвердзіў спіс з 21 чалавека.
Прычым гэта не толькі расіяне, але і былыя ўкраінскія чыноўнікі. Ім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС, а іх актывы будуць заблакаваныя.
Пра гэта ў Twitter паведаміў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус. Ён адзначыў, што наступныя захады ў дачыненні Расіі будуць у бліжэйшыя дні.
Кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер паведаміў толькі, што гаворка ідзе пра 8 крымскіх палітыкаў, 10 парламентароў, траіх расійскіх сілавікоў, адзін з якіх — камандуючы Чарнаморскім флотам Расіі Аляксандр Вітко.
РІА "Новости" адзначае, што раней расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін сказаў, што страты ад магчымых санкцый у сувязі з сітуацыяй ва Украіне будуць узаемнымі. Ён падкрэсліў, што ў цяперашнім свеце ўсё ўзаемазвязана і ўсе залежаць адзін ад аднаго.
У "крымскі чорны спіс" ЕС патрапіў адзін ураджэнец Беларусі
ЗША арыштавалі актывы 7 расійскіх чыноўнікаў
Фота — Reuters