Літоўскія мытнікі канфіскавалі ў беларуса два мяхі дыскаў з "цяжкай" музыкай
Перад Новым годам супрацоўнікі літоўскай мытні канфіскавалі ў беларуса два мяхі кампакт-дыскаў з "цяжкай" музыкай, паведамляе "Белсат".
Кіраўнік аддзела Мытнага дэпартамента Вітас Валунгявічус патлумачыў журналістам, што гэта было зроблена дзеля абароны інтэлектуальнай уласнасці. "Адна з функцый Літвы — гарантаваць абарону інтэлектуальнай уласнасці. Беларус, які перавозіў кампакт-дыскі, не меў ніякіх дакументаў, якія б пацвярджалі іхную аўтэнтычнасць, што яны вырабленыя легальна", — патлумачыў літоўскі мытнік.
Таксама ён паведаміў, што літоўская мытнія мае на сваім рахунку шматлікія канфіскацыі невялікіх партыяў кантрабандных цыгарэтаў. Гэтую кантрабанду пазней знішчаюць.