Літва пачала будаваць ваенную базу побач з беларускай мяжой

Будоўля на месцы новай базы

Будоўля на месцы новай базы / Яніс Лайзанс / REUTERS

Літва пачала будаўніцтва вайсковай базы за 20 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. Тут напрыканцы 2027 года плануецца размясціць да 4 тысяч нямецкіх вайскоўцаў, піша Reuters. Тут таксама абсталююць тэрыторыю для захоўвання і тэхнічнага абслугоўвання танкаў і іншай тэхнікі і стрэльбішча.

Яшчэ каля тысячы нямецкіх вайскоўцаў і цывільных падрадчыкаў размесцяць на іншых аб'ектах у Літве.

"Гэта будзе служыць сродкам заспакаення нашага насельніцтва — а таксама сродкам стрымлівання расіян", — кажа міністр абароны Германіі Борыс Пісторыус.

Цягам наступных трох гадоў Літва выдаткуе больш за 1 млрд еўра на развіццё базы. Гэта стане адным з найбуйнейшых будаўнічых праектаў у яе гісторыі. Пакуль што кантракты заключылі толькі на будаўніцтва пятай часткі комплексу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі