Літва пацвердзіла затрыманне начальніка мінскага Следчага камітэта

Генпракуратура Літвы пацвердзіла, што 21 верасня быў ​​затрыманы начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Дзмітрый Канаплянік, перадае delfi.lt.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, у яго машыне Honda CR-V выявілі некалькі дзясяткаў патронаў калібра 9 мм Luger. У афіцыйным паведамленні пракуратуры гаворыцца, што следства атрымала інфармацыю, што на згаданым аўтамабілі ў Літву прыехаў грамадзянін Беларусі — "гэта высокапастаўленая асоба праваахоўных органаў гэтай краіны".
 
Пракуратура падкрэслівае, што "пра затрыманне дваіх грамадзян іншай краіны ва ўстаноўленым парадку была паінфармаваная амбасада Беларусі ў Вільні і неадкладна задаволеная просьба амбасады аб сустрэчы з затрыманым Д.К.". 

Канаплянік выставілі падазрэнні па факце перавозкі патронаў. Грамадзянін Беларусі не можа пакідаць тэрыторыю Літвы, пракуратура паведаміла, што ў яго і жонкі забралі дакументы. 

Фота — tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі