Літвіна: Ад прапаганды і ідэалогіі нашым СМІ, відаць, не пазбавіцца
Пра медыя-сітуацыю напярэдадні выбараў разважала старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна. Па словах эксперта, адна з асноўных праблемаў нашай журналістыкі – самацэнзура
Ужо зусім хутка адбудуцца новыя прэзідэнцкія выбары. Давайце пагаворым пра медыя-сітуацыю напярэдадні. Ці адбываецца лібералізацыя? Сітуацыя сёння чым-небудзь адрозніваецца ад той, якая склалася падчас мінулых выбараў?
Літвіна: Па-першае, эканамічны крызіс даволі істотна закрануў нашу медыя-сферу. Сярод іншых фактараў, якія сёння ўплываюць на існаванне мас-медыя – гэта, вядома, новая фаза палітыкі Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі. Дэманстрацыя з боку Еўрасаюза жадання ўключыць Беларусь у еўрапейскія працэсы абсалютна канкрэтна адбілася на лёсе двух нашых выданняў – “Народнай Волі” і “Нашай Нівы”, якія былі ўключаныя ў сістэму распаўсюджання.
Але прайшоў год і сёння я вымушана канстатаваць, што для больш чым 10-ці выданняў праблема распаўсюджання дагэтуль прысутнічае – альбо цалкам, альбо яна іх тычыцца часткова. Гэта праблема актуальная яшчэ з прэзідэнцкіх выбараў 2006 года. І, на жаль, на сённяшні дзень яна па-ранейшаму невырашальная.
Сёння трэба абавязкова гаварыць пра такую сферу, як Інтэрнэт. Інфармацыя ў Інтэрнэце – самая даступная для нашага грамадства. Гэта тое месца, дзе свабодная інфармацыя мае прыярытэт перад прапагандай. Але падзеі апошніх тыдняў не даюць многа аптымізму. Застаецца пагроза, якая сыходзіць ад праекта Указа “Аб дзяржаўным рэгуляванні інтэрнэту”. Рашэнне ўладаў аб тым, каб узброіць аператыўна-аналітычны цэнтр і надаць яму вельмі высокія паўнамоцтвы па кантролі за абаротам інфармацыі – гэта на сёння вельмі трывожная інфармацыя.
Значыць, акрамя вяртання ў продаж “Нашай Нівы” і “Народнай Волі”, больш ніякай лібералізацыі не адбылося?
Прынцыповых прыкметаў палёгкі для дзейнасці нашых калег мы ўсё ж такі не назіраем. І гэта аб’ектыўна. Застаецца праблема апошніх некалькіх гадоў – гэта доступ да інфармацыі. І тое, што ў мінулым годзе ў лютым з’явіўся ўказ №65 “Аб удасканаленні ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў кіравання са СМІ”, гэта толькі ўскладніла магчымасць доступу да інфармацыі для нашых калег.
Мы вельмі насцярожаныя той інфармацыяй, якую збіраем падчас нашых маніторынгаў. Ідэалагічныя аддзелы сёння бяруць на сябе не ўласцівую функцыю, яны становяцца дадатковым бар’ерам на шляху журналістаў да інфармацыі.
З улікам таго, што сёння наша грамадства набліжаецца да двух выбарчых кампаній, спачатку ў мясцовыя саветы, а пасля – да прэзідэнцкай кампаніі. Хочаш — не хочаш, даводзіцца ўзгадваць той досвед, які ў нас быў падчас папярэдніх выбарчых кампаній. Пасля кожнай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі мы нясем незаменныя страты.
Калі ўзгадваць 2001 год, то пасля выбарчай кампаніі напалову скарацілася колькасць грамадска-палітычных недзяржаўных выданняў – хтосьці закрываўся сам, кагосьці закрывалі ўлады. Апошняя прэзідэнцкая кампанія 2006 года скончылася тым, што 19 выданняў былі пазбаўленыя магчымасці распаўсюджвацца ў нашай краіне праз прадпрыемствы Белпошты і Белсаюздруку.
Чаго нам трэба чакаць ад будучых выбараў?
Прагназаваць складана, але абсалютна ясна, што кантроль за інфармацыйнай прасторай нікуды не знікне. Чарговая згадка кіраўніка дзяржавы на сустрэчы з журналістамі пра тое, што некаторыя кіраўнікі тэлеканалаў забываюцца, што яны з’яўляюцца суб’ектамі ідэалагічнай працы – гэта таксама пра многае сёння сведчыць. Гэта гаворыць пра тое, што, на жаль, у нашай медыя-сферы будзе прысутнічаць шмат прапаганды, ідэалогіі. І ад гэтага, відаць, не пазбавіцца.
Параўнайце, калі ласка, ўмовы, у якіх сёння існуюць дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ. Чым асноўным яны адрозніваюцца: умовы гаспадарання… Ці ёсць розніца ў заробках?
У мяне няма аб’ектыўнай інфармацыі, каб параўноўваць узровень заробкаў. Але я думаю, што гаворачы пра ўмовы, важна гаварыць пра доступ да інфармацыі. І калі дзяржаўным СМІ чыноўніцтва вымушанае яшчэ даваць хоць нейкую інфармацыю, то, на жаль, сёння адсочваецца цэлая тэндэнцыя, калі недзяржаўныя СМІ можна проста ігнараваць і адмаўляць ім без усялякіх тлумачэнняў.
Ну і вядома – няроўныя эканамічныя ўмовы, немагчымасць свабодна распаўсюджвацца па тэрыторыі краіны для недзяржаўных СМІ.
А што тычыцца ўзроўню журналістыкі – дзяржаўнай і недзяржаўнай? Ці можна іх параўнаць?
Гэта неверагодна складаная праблема для ўсіх беларускіх журналістаў. На жаль, мы часам губляем саму прафесію. З боку ўладаў навязанае ўяўленне, дзе павінна быць месца і роля сродкаў масавай інфармацыі ў грамадстве. І як вынік – адны робяцца статыстамі ўлады, а другія бяруць на сябе неўласцівую журналістыцы функцыю палітолагаў. Нібыта яны – апошняя інстанцыя, якая трансліруе ісціну, але, часцей за ўсё, – гэта проста суб’ектыўнае меркаванне журналіста.
Нам трэба вярнуць прафесію да стандартаў, увесь час памятаць, што наша прызначэнне – збіраць і распаўсюджваць інфармацыю, не ангажаваную, неадцэнзураваную.
У нас ёсць дзяржаўныя і недзяржаўныя СМІ. А журналістыка ў нас таксама – дзяржаўная і недзяржаўная? Або гэта толькі пра прэсу так можна казаць?
Кожны журналіст, аказваючыся ў той ці іншай рэдакцыі, усё адно вымушаны падпарадкоўвацца рэдакцыйнай палітыцы, патрабаванням рэдактараў. І гэта сёння адбіваецца на пазіцыі самога журналіста. Я б гэта не столькі звязвала з дзяржаўнымі-недзяржаўнымі выданнямі… Гэта тэма ўжо проста аскому нагнала. Праблема не ў гэтым, відаць, ўсё ж такі праблема ў існаванні самацэнзуры. Часам не трэба нават умешвацца кіраўніку рэдакцыі, таму што журналіст абсалютна дакладна ведае, чаго ад яго чакаюць і асабліва не адстойвае сваё права на неадцэнзураваную інфармацыю.
Ці не падаецца вам, што ўзровень недзяржаўных журналістаў падае? Шмат хто сышоў у замежныя праекты, бо ім няма дзе працаваць…
Вядома, мы губляем сваіх кваліфікаваных калег, калі яны з’язджаюць з краіны і пачынаюць там працаваць. Іншая справа, калі гэтыя лепшыя журналісты супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ, але іх праца ўсё адно скіраваная на беларускую аўдыторыю.
Горш тое, што сёння ў нас страшэнна недасканалы інстытут акрэдытацыі журналістаў. І адсюль шэраг праблем – немагчымасць легальна займацца сваёй прафесіяй. Улада чыніць перашкоды і адмаўляе ў самой акрэдытацыі. Якім чынам у нас гэта праблема павінна вырашыцца – цяжка сказаць.
А што тычыцца фрылансераў, ці ёсць такія ў нас? Як ім працуецца? І як адаб’ецца на іх працы ўся гэта гісторыя з пасведчаннем БАЖ?
Я з вялікай павагай як раз стаўлюся да людзей, якія з’яўляюцца фрылансерамі. Магчымасць атрымліваць стабільны фіксаваны заробак кожны месяц у адзін дзень звычайнага журналіста прафесійна расслабляе. А фрылансеры – увесь час вельмі актыўныя і кожным сваім днём шукаюць заробак, і таму я лічу выйграюць у сваім прафесіяналізме…
Што тычыцца пасведчання БАЖа і апошняга папярэджання, вынесенага Міністэрствам юстыцыі, то я катэгарычна не згодная з патрабаваннем канфіскаваць усе пасведчанні са словам ПРЭСА, якія, дарэчы, БАЖ выдае ўжо больш за 10 год. Журналіст застаецца журналістам нягледзячы на тое, ці зачынілася яго газета, ці перастала існаваць радыёстанцыя і г.д.
А колькі цяпер ў БАЖы сяброў?
1200 сяброў арганізацыі. Па нашым статуце, сябрам БАЖу можа быць чалавек, які прафесійна займаецца журналісцкай дзейнасцю, а таксама людзі, якія спрыяюць журналісцкай дзейнасці. Магчыма раздражненне выклікае акурат тое, што пасведчанні выдаюцца людзям, якія канкрэтна ў рэдакцыі не працуюць.
Ну вось, у БАЖ – больш за тысячу сяброў. У кожнай газеце працуе прыкладна 10-15 чалавек. У краіне журналістаў на сотню недзяржаўных газет! Чаму на самой справе на столькі журналістаў у нас усяго 2-3 газеты?
Паўтару, што даючы пасведчанне, мы тым самым не канстатуем, што гэты чалавек, уладальнік “бажаўскага” пасведчання – журналіст. Мы падкрэсліваем, што ён з’яўляецца сябрам грамадскай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, то бок – гэта не журналіст, а сябра арганізацыі, якая носіць абсалютна канкрэтную назву.
Чаму БАЖу не выдаваць сваю паўнавартасную газету, калі не хапае прэсы – такія сілы марнуюцца…
Свайго роду пляцоўкай для абмеркавання прафесійных праблем як раз з’яўляецца часопіс “Абажур”.
Але гэта прафесійнае выданне для журналістаў. Я маю на ўвазе – штосьці грамадска-палітычнае, проста для звычайных чытачоў?
Зноў-такі, мы грамадскае аб’яднанне, некамерцыйнае. І па нашым заканадаўстве не маем права займацца прамой вытворчай дзейнасцю.
Ці не падаецца вам, што сёння ў рэгіёнах журналісты працуюць лепш, чым у сталічных крутых газетах?
Мне падаецца, што ў нашых рэгіянальных выданнях мацнейшы менэджмент, мацнейшыя службы, якія працуюць з рэкламай. Можа быць прычына ў тым, што мясцовая прэса больш набліжаная да патрэбаў канкрэтнай аўдыторыі, тэрыторыі і абсалютна канкрэтных людзей. У гэтым рэгіянальныя выданні выйграюць. А з другога боку, што нас сёння вельмі палохае – гэта ўвядзенне самацэнзуры. Нашы калегі ў рэгіёнах – яны большыя закладнікі разумення заканадаўства мясцовымі ўладамі, чыноўнікамі. Таму яны больш занепакоеныя тым, каб утрымацца на сваіх месцах.
Бо яны разумеюць, што калі што-небудзь здарыцца з выданнем, то аднавіць яго будзе вельмі складана. У нас амаль няма прыкладаў, калі б рэгіянальнае выданне зачынялася, а пасля праз нейкі час зноў адраджалася.
А ці не дарэмна ўвогуле дзяржава цісне на журналістаў? Магчыма яны бяскрыўдныя, таксама як і наша апазіцыя?
Ведаеце, я б усё ж такі тут не праводзіла гэтую паралель з дзейнасцю апазіцыі. Гэта абсалютна розныя сферы. Інфармацыя – гэта тое, з чаго ўсё пачынаецца. Адкрытая інфармацыя прымушае людзей думаць. Наяўнасць інфармацыі самым непасрэдным чынам уплывае на ўзважаны выбар. Таму кантроль за грамадскай свядомасцю – гэта вельмі зручны механізм для кіравання грамадствам.
Вы, як звычайны чытач, якім газетам аддаяце перавагу, што чытаеце?
Я той чалавек, які вельмі любіць чытаць друкаваныя газеты – гэта і “Народная Воля”, і “Наша Ніва”. І я заўсёды прашу нашых калег дасылаць сюды асобнікі рэгіянальных выданняў. Я люблю чытаць газеты, раблю гэта з задавальненнем. І калі ў “Советской Белоруссии” ці “Рэспубліцы” з’яўляюцца нейкія сацыяльна-значныя публікацыі, я таксама не абыходжу іх увагай.
Ці больш папулярны сёння у нас Інтэрнэт чым газеты?
Для нашага грамадства, я думаю, гэта праблема яшчэ зусім не наспела. Але абсалютна ясна, што Інтэрнэт – гэта магчымасць атрымліваць аператыўную інфармацыю. І на сёння гэта вельмі важная сфера для чалавека. Друкаваныя выданні заўсёды застануцца друкаванымі выданнямі. Іншая справа, трэба каб у друкаваных выданнях было як мага менш прапаганды.
У аднаго і ў другога – свае аўдыторыі. Калі інтэрнэт сёння даступны для новай генерацыі беларусаў, з вышэйшай адукацыяй, інтэлектуалам, то ў той самай вёсцы няма інтэрнэту, таму для людзей там асноўная крыніца інфармацыі – гэта кропка беларускага радыё, тэлеканал наш і дзяржаўныя газеты, якія найбольш танныя і даступныя для мясцовага жыхара. І, на жаль, у такім абмежаваным выглядзе нашы людзі атрымліваюць, мякка кажучы, аднабаковую інфармацыю.
Фота: svaboda.org