LITVINTROLL: Славянскаму базару – не. Be Free – так!
Малады, але вельмі яркі і перспектыўны гурт LITVINTROLL распавядае пра тое, чаму збіраецца на фестываль Be Free. Як стала вядома Еўрарадыё, хаця калектыў планаваўся арганізатарамі для фолк-сцэны, ён хутчэй за ўсё будзе выступаць на рок-пляцоўцы. Таму што LITVINTROLL – гэта перш за ўсё рок і ўгар. Няхай сабе з дудамі жалейкамі. Андрэй Апановіч з гурта LITVINTROLL: Быць свабодным... Кожны па-свойму разумее слова "Свабода". Для мяне гэта, каб ніхто мне галавы не дурыў. Каб можна было рабіць усё, што хочацца, і каб нічога за гэта не было.
ЕРБ: Чаму LITVINTROLL едзе на Be Free?
А.А.: Палабаць. Канешне, мы можам адмовіцца ад фэстаў, якія нам не падабаюцца, ад Славянскага базару, напрыклад. А Be Free... Цікава нам пайграць у Львове - гэта па-першае. На людзей паглядзець ды сябе паказаць. А па-другое, падтрымаць беларускую музыку. Але ж увогуле хочацца нікуды не ездзіць, а каб такія фестывалі ў нас праходзілі.
ЕРБ: Што вы рыхтуеце спецыяльна для Be Free?
А.А.: Нічога спецыяльна не рыхтуем. Зараз альбом дапісваем, таму ўвесь вольны час сыходзіць на запіс альбома. Пакуль нічога новага мы не адыграем.
ЕРБ: А цікава табе паслухаць, пайграць на адной сцэне з зоркамі беларускага року?
А.А.: Вельмі цікава. Цікава палабаць з Дзюбелямі на адной сцэне. Яны класныя. Забіваюць на ўсё. На самой справе, дзядзькі такія вольныя - усё што хочуць, тое і робяць. На Краму паглядзець таксама - даўно іх не чуў.
ЕРБ: Быў час у тваім дзяцінстве, калі ты хадзіў на гэтыя гурты звычайным хлапчуком? Ці слухаў ты беларускі рок, як не быў яшчэ удзельнікам LITVINTROLL?
А.А.: Хадзіў, канешне. Але больш наведваў розныя экстрэмальныя вечарыны. А пасля ўжо пачаў слухаць і рок беларускамоўны.
ЕРБ: А наконт маладых гуртоў, што адбіраюцца на фестываль... Ты, наогул, сочыш за тым, хто падаў заяўку?
А.А.: Ведаю, "Мутнае Вока" падалі заяўку, Рокаш, Zatochka. Апошнія мне дужа падабаюцца - безбашныя хлопцы. Малайцы! Яны вельмі крутыя, таму што ў пэўным сэнсе адмарозкі. Гэтыя гурты тры я б з задавальненнем паслухаў на Be Free, хаця "Мутнае вока" - не сказаў бы, што супер, але таксама мне падабаецца.
ЕРБ: З кім LITVINTROLL цікавей граць - з маладымі ці з вядомымі гуртамі?
А.А.: З рознымі. Трэба граць і з тымі, і з тымі. Нядаўна ў інтэрнэце адна прыхільніца нашай творчасці пісала, што мы спапселі і граем з усімі, з кім нам скажуць. Што мы, маўляў, не ідэйныя. На самой справе гэта глупства ўсё. Чаму б не выступіць, калі цікава?
ЕРБ: А яшчэ на Be Free будуць польскія, украінскія гурты…
А.А.: Так, Тартак вельмі хачу паглядзець. Я іх яшчэ ў школе слухаў. Яны файныя. Цікава, як яны ўжывую каўбасяцца.
ЕРБ: Для вас звычайна фестывалі - гэта толькі выступы і музыкі ці яшчэ і знаёмствы, піва, тусы і г.д?
А.А.: Піва пасля. Можна, канешне, крышку і да таго... Насамрэч, мы чакаем крутога лабства на добрым гуку з файным святлом. Ну, і каб успрынялі нас добра, але гэта ўжо ад нас залежыць.
ЕРБ: Частка вашага гурта з'яўляецца таксама ўдзельнікамі гурта Стары Ольса, які таксама будзе на Be Free. Вы, пэўна, паедзеце ўсе разам. Як звычайна бавіце час у дарозе?
А.А.: Па-рознаму. Прыколаў шмат, усе не ўзгадаеш. П'ем піва, тусуемся. Напрыклад, калі пераязджаем польскую мяжу, там ёсць барчык такі, дзе мы набываем польскія гамбургеры. Яны нясмачныя, але неяк мы так прывыклі: піва і гамбургеры.
ЕРБ: Можа быць, яшчэ і песні спяваеце, крычалкі якія крычыце?
А.А.: Гэта залежыць ад колькасці алкаголю. Тапак (бубнач гурта Андрэй Тапчэўскі. - Аўт.) раз перабраў і пайшоў дэкларацыі красці і спяваць Splenetic: "У сваёй краіне ты не маеш правоў!" Памежнікі на яго глядзяць, а той стаіць п'яны... Усякае здараецца ў паездках.
ЕРБ: Вы былі ў Львове?
А.А.: У Львове мы выступалі з "Ольсамі", у нейкім ДК - я ўжо не памятаю. Выступалі яшчэ ў Карпатах пад Львовам, кіламетраў дзвесце. Уязджаючы ва Украіну праз Пінск, мы папросту мелі шок: кіламетраў сорак, можа, цягнулася такая класная брукаванка. Палову дня згубілі, пакуль па ёй ехалі. Карацей, весела было.
Увогуле падабаецца выступаць ва Украіне, публіка класна ўспрымае музыку. Хахлы… "адарваныя" яны! А, прыкладам, палякі стаяць, бо дужа яны пыхліва-шляхетныя - папляскаюць крыху. Ва Украіне пачынаецца такі "адрыў"… Нават пад "Ольсаў". І слэм, і ўсё, што заўгодна.
ЕРБ: Ці граў LITVINTROLL опэн-эйр?
А.А.: Так, памятаю, ў восемдзесят трэцім быў фэст адзін (cмяецца)… Здаецца, мы не гралі опэн-эйр. Паглядзім, спадабаецца ці не. Опэн-эйры - гэта заўсёды класна. Не горача, як заўсёды ў клубах, дзе як папанаб'ецца народу, дык з цябе потым льецца, як з цюцькі.
ЕРБ: Але, падаецца, опэн-эйры часам нейкія безуважныя: мэтанакіравана ля сцэны "тусяць" нешматлікія дзесяткі...
А.А.: Нічога. Выйдзем на сцэну. Пару акордаў - і ўсё будзе крута.
ЕРБ: LITVINTROLL цяпер запісвае альбом. Ці не замінаюць фэсты, канцэрты?
А.А.: Не. Засталося запісаць толькі дуды і вакал. Думаю, на пачатку ці ў сярэдзіне верасня мы нарэшце яго выпусцім.
ЕРБ: Якім чынам будзеце камунікаваць з публікай на Be Free?
А.А.: Што-небудзь зымправізуем. Усё само неяк прыходзіць да галавы. Нават не думаў пра гэта…
ЕРБ: Ці ёсць у вас фанаты, якія ходзяць на ўсе канцэрты, ездзяць за вамі ўсюды? Думаеш сустрэць іх у Львове?
А.А.: Думаю, будуць такія людзі. У твар не ведаю ўсіх. Сапраўды, ёсць некалькі чалавек, якія бываюць на ўсіх канцэртах.
ЕРБ: Вы пазіцыянуеце сябе як класны прафесійны добры драйвовы гурт з прыхільнікамі. Чаму не маеце мерчандайзінгу: маек, нашывак?
А.А.: Рана. Увогуле мы не прафесійны драйвовы гурт. Як кажа наш басіст пасля рэпетыцый і канцэртаў, мы проста галімыя панкі. У прафесійным плане нам расці ды расці.
ЕРБ: Калі вы думаеце стаць прафесіяналамі?
А.А.: Ніколі. Калі гэта будзе, гэта будзе нецікава. Выходзіць на сцэну з упэўненасцю, маўляў, варта мне міргнуць вокам, і вы мяне палюбіце… Гэта ўжо не гурт. Нельга так.
ЕРБ: То бок, LITVINTROLL назаўжды застануцца "галімымі панкамі"?
А.А.: Так. У душы. Граць мы навучымся. Трэба працаваць для людзей, якія прыйшлі на канцэрт, каб ім было цікава на цябе паглядзець. І табе было прыемна тое, што гэтыя людзі "кілбасяцца", бо ім падабаецца зробленае табой, а не "мегазоркавасць".
Фота - Venomous Butterfly