Ліванец незаконна пераправіў праз Беларусь у Еўрасаюз каля 100 чалавек

Міліцыянты пачалі крымінальныя справы за арганізацыю незаконнай міграцыі, падробку дакументаў, ілжэпрадпрымальніцтва, атрыманне хабару, злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі на 58-гадовага выхадца Лівана, грамадзяніна Беларусі. Ён быў узяты пад варту ў лістападзе 2009 года за арганізацыю канала незаконнай міграцыі, інфармуе БелаПАН. Паведамляецца, што з 2006 года абвінавачваны з дапамогай падробленых шэнгенскіх віз арганізаваў перапраўку праз Беларусь у краіны Еўрасаюза каля 100 грамадзян Лівана, Палестыны, Пакістану, Ірака, Егіпту, Марока, Іярданіі, Шры-Ланкі, Ганы, Нігерыі, Аўганістана і асоб без грамадзянства.

Звесткі пра ахвотных прыехаць у Беларусь, краіны ЕС і іншыя дзяржавы фігурант атрымліваў ад сваіх замежных саўдзельнікаў. У Беларусі мігранты знаходзіліся без рэгістрацыі альбо па фіктыўнай рэгістрацыі дома ў знаёмых або давераных асоб. Затым для іх арганізоўваўся выезд у краіны Еўрапейскага саюза ці іншыя краіны па падробленых дакументах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі