Лондан заклікаў Мінск вызваліць усіх палітвязняў
Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Дамінік Рааб / AFP / Getty Images
Прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку, які вынес суд у Мінску, з'яўляецца "атакай на абаронцаў дэмакратыі і свабоды". Так лічыць кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Дамінік Рааб.
"Прысуд у дачыненні да Марыі Калеснікавай і Максіма Знака паказвае, што беларускія ўлады працягваюць сваю атаку на абаронцаў дэмакратыі і свабоды", — напісаў Рааб у Твітары.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Вялікабрытаніі заклікаў "рэжым Лукашэнкі" спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх палітычных зняволеных.
Як паведамляла Еўрарадыё, Мінскі абласны суд прызнаў каардынатарку штаба Віктара Бабарыкі на выбарах 2020 года Марыю Калеснікаву і юрыста штаба Бабарыкі Максіма Знака вінаватымі і прысудзіў да 11 і 10 гадоў пазбаўлення волі адпаведна.
Калеснікава будзе адбываць пакаранне ў калоніі агульнага, Знак — узмоцненага рэжыму.
Абарона Калеснікавай і Знака мае намер абскардзіць прысуд у Вярхоўным Судзе на працягу 10 дзён.
The sentencing of Maria Kolesnikova and Maksim Znak shows the Belarusian authorities continuing their assault on the defenders of democracy and freedom. Lukashenko’s regime must halt this repression and release all political detainees.
— Dominic Raab (@DominicRaab) September 6, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.