Луцэнка абяцае з ганьбай звольніць тых, хто "зліў" відэа забойцаў Шарамета

Луцэнка абяцае з ганьбай звольніць тых, хто "зліў" відэа забойцаў Шарамета

Тыя, хто перадаў у СМІ відэа з камераў назірання, зробленае за некалькі гадзін да забойства Паўла Шарамета, будуць з ганьбай звольненыя з праваахоўных органаў. З такой заявай генпракурор Украіны Юрый Луцэнка выступіў у тэлеэфіры "112 канала".

Гэтае відэа было абнародаванае ўкраінскімі СМІ 22 ліпеня. На роліку відаць, што выбухоўку пад аўтамабіль "Субару", у якім узарваўся журналіст Шарамет, падклала жанчына. Разам з ёй працаваў таксама мужчына.

Луцэнка заявіў, што вельмі раззлаваўся, калі даведаўся пра з'яўленне роліка ў інтэрнэце: "Пытанне нават не ў законнасці ці незаконнасці — вядома, гэта незаконна. Але гэта проста забівае таямніцу следства і вельмі ўскладняе задачу праваахоўных органаў".

У сваю чаргу міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заклікаў палітыкаў не раскрываць факты і зачэпкі справы, а таксама не тыражаваць здагадкі. Па яго словах, якія перадае УНІАН, расследаваннем займаюцца кампетэнтныя следчыя Нацыянальнай паліцыі разам са спецыялістамі крымінальнага вышуку. Ім дапамагаюць эксперты Федэральнага бюро расследаванняў ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі