Лукашэнка адзначыў поспехі КДБ у барацьбе з карупцыяй

Лукашэнка адзначыў поспехі КДБ у барацьбе з карупцыяй

Аляксандр Лукашэнка адзначыў поспехі КДБ у барацьбе з карупцыяй. У панядзелак ён прымаў з дакладам старшыню камітэта дзяржбяспекі Валерыя Вакульчыка. Як інфармуе БЕЛТА, кіраўнік дзяржавы гаварыў пра тое, акцэнт у дзейнасці на эканамічныя пытанні быў слушны. І КДБ нямала зрабіў для забеспячэння інтарэсаў краіны ў сферы эканомікі і фінансаў. "Іншыя сілавыя структуры значна адстаюць у гэтым плане ад КДБ", — падкрэсліў Лукашэнка.

У той жа час кіраўнік Беларусі адзначыў, што "галоўны хлеб камітэта — гэта найперш разведка і контрразведка, абарона канстытуцыйнага ладу". Аляксандр Лукашэнка лічыць, што сёння дзяржаўнасці і бяспецы Беларусі нішто не пагражае. Тым не менш, "гэтую тэму" ён збіраецца трымаць на кантролі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі