Лукашэнка: “Бардак поўны, хабарнік на хабарніку сядзіць”

Лукашэнка: “Бардак поўны, хабарнік на хабарніку сядзіць”

“Бардак поўны, хабарнік на хабарніку сядзіць”. Такім чынам Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў сітуацыю ў сферы лясной гаспадаркі. 1 сакавіка ён сустрэўся з намеснікам прэм’ер-міністра Міхаілам Русым. Кіраўнік дзяржавы яго папярэдзіў: “Табе таксама дамо ацэнку, віцэ-прэм’ер павінен быў там навесці парадак, каб мыш не прапаўзла”.

У сярэдзіне лютага КДБ затрымаў 12 службовых асоб сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі. Яны прызналі сваю віну ва ўдзеле ў злачыннай схеме экспарту высакаякасных піламатэрыялаў пад выглядам нізкагатункавай сыравіны. Пасля гэтага Лукашэнка папярэдзіў чыноўнікаў: “Ад мяне літасці не чакайце, ніхто. Не таму, што я крыважэрны, а таму што карупцыя губіць усё”. Быў вызвалены ад сваёй пасады міністр лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч. Русы паведаміў, што ўрад і Адміністрацыя прэзідэнта падабралі кандыдатуры на гэтую пасаду. Гэта “вельмі моцныя, магутныя спецыялісты”, якія знаёмыя з “лясным комплексам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі