Лукашэнка: Беларусь — старажытная зямля, розныя дзяржавы тут былі (відэа)
18 красавіка кіраўнік дзяржавы сустрэўся з гендырэктарам ЮНЭСКА Ірынай Бокавай.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўвага да захавання культурнай спадчыны садзейнічае ўмацаванню дзяржаўнасці.
Лукашэнка: "Для нас вельмі важна знайсці ў нашым мінулым тое, што звязвае нас з сучаснасцю. Мы не хацелі б забываць, адкуль мы родам, таму вялікую ўвагу ўдзяляем гэтым аб'ектам. Тым больш, што яны спрыяюць умацаванню нашай дзяржаўнасці і лішні раз даказваюць, што Беларусь — старажытная зямля, розныя дзяржавы тут былі, па-рознаму складваўся лёс. Але сёння ёсць Беларусь — самастойная незалежная дзяржава, якая каранямі сыходзіць у мінулае".
Кіраўнік Беларусі адзначыў важнасць дзейнасці ЮНЭСКА ды паабяцаў заўсёды падтрымліваць ініцыятывы гэтай арганізацыі.
Фота — БЕЛТА