Лукашэнка чакае ад Акадэміі навук новых беспілотнікаў
Дзе "новыя беспілотныя лятальныя апараты?" / pixabay.com
Аляксандр Лукашэнка чакае ад Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі новых беспілотнікаў (у РБ яны ўжо вырабляюцца, у тым ліку і для войска). "Яны вельмі актуальныя, зыходзячы з урокаў вайны ва Украіне", — заявіў ён падчас сустрэчы з кіраўніком НАН Уладзімірам Гусаковым.
"Што вельмі актуальна, пра гэта будзем і ў пятніцу казаць, гэта нашы беспілотнікі, — цытуе словы Лукашэнкі president.gov.by. — Як вы тут канкуруеце з прыкладной навукай і з прадпрыемствамі, ствараючы новыя беспілотныя лятальныя апараты?".
Гусакову давядзецца дэманстраваць "новыя айчынныя распрацоўкі". Пры гэтым яшчэ не забыты "першы беларускі электрамабіль" ад Акадэміі навук, паказаны ў верасні 2022-га.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.