Лукашэнка даручыў актывізаваць перамовы па далучэнні Беларусі да СГА

Лукашэнка даручыў актывізаваць перамовы па далучэнні Беларусі да СГА

Аляксандр Лукашэнка даручыў прыкметна актывізаваць перамоўны працэс па ўступленні Беларусі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Пра гэта паведаміў журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў па выніках нарады аб узаемадзеянні Беларусі з Сусветнай гандлёвай арганізацыяй. "Прэзідэнт прынцыпова даў згоду, каб гэты працэс беларускім бокам быў прыкметна актывізаваны", — перадае БЕЛТА яго словы.

Беларусь разлічвае, што бліжэйшым час і партнёры нашай краіны па СГА канчаткова сфармулююць свае прапановы, на якіх умовах Беларусь далучыцца да гэтай арганізацыі. Пасля гэтага неадкладна будзе складзены графік перамоўнага працэсу. "Уступаць у СГА будзем", — заявіў Кабякоў.

Перад гэтым паведамлялася, што Лукашэнка сумняецца ў тым, што Беларусі цяпер неабходна ўступаць у СГА. На яго думку, гэтая арганізацыя сябе вычарпала. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы цікавіўся, ці змогуць беларускія вытворцы працаваць ва ўмовах СГА — без большасці цяперашніх мераў нетарыфнага рэгулявання і дзяржпадтрымкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі