Лукашэнка дазволіў пабудаваць свінакомплексы каля Маладзечна

Аляксандр Лукашэнка дазволіў кампаніі "Вялес-Міт" пабудаваць два буйныя свінакомплексы ў Маладзечанскім раёне. Гэта вынікае з указа кіраўніка дзяржавы №220 ад 1 чэрвеня. Згодна з дакументам, у 2015-2018 гадах пройдзе будаўніцтва двух свінагадоўчых комплексаў на 100 тысяч галоў свіней у год кожны ў вёсцы Соўлава і ў раёне аграгарадка Палачаны Маладзечанскага раёна і пад'язных дарог да іх, паведамляе партал tut.by.

Аб'ём інвестыцый у згаданыя свінакомплексы складзе 70 мільёнаў еўра.

Нагадаем, у снежні 2014-га мясцовыя жыхары падчас грамадскіх абмеркаванняў выказалі сваю нязгоду па праектах пабудовы свінакомплексаў. Але, як бачым, іх думку не ўлічылі.

"Вялес-Мітам" кіруе Аляксей Алексін, імя якога стала вядома пасля таго, як бізнесмен Юрый Чыж і звязаныя з ім кампаніі трапілі пад санкцыі ЕС. Чыж сцвярджае, што яны з Алексіным ужо не партнёры. Больш падрабязна пра гэта гл. тут.

Будаўніцтва свінакомплексаў каля Маладзечна пад пытаннем

“Нам не трэба тут столькі г..на!”

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі