Лукашэнка дазволіў кіраўніку Магілёўшчыны звольніць любога чыноўніка

Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў кадравую палітыку ў Магілёўскай вобласці. Ён дазволіў старшыні аблвыканкаму Пятру Рудніку да 15 лістапада памяняць любога чыноўніка ў вобласці. 

"У вас час да 15 лістапада замяніць ўсіх, хто знаходзіцца ніжэй вас, пачынаючы ад першага намесніка і да прадпрыемстваў, калгасаў, саўгасаў, сельскіх саветаў. Вы прымеце рашэнне і мне дашлеце ліст, каго вызвалілі і каго прызначылі", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Падчас нарады не толькі прадстаўнікі кантралюючых структур, але магілёўскія кіраўнікі тлумачылі адставанне вобласці праблемамі з падборам кадраў. "Стыль працы, вы самі гэта пацвердзілі, — нікчэмны. Калі прычына ў кадрах, вы атрымалі права гэта справа выканаць", — сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да Рудніка.
 
Таксама беларускі кіраўнік заявіў, што да 1 студзеня будзе выдадзены дэкрэт аб адказнасці кіруючых кадраў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі