Лукашэнка: "Дзень, які вярнуў нашаму народу права на жыццё"

Лукашэнка: "Дзень, які вярнуў нашаму народу права на жыццё"

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Перамогі. Ён нагадаў, што гэта не толькі "свяшчэнная дата для кожнага беларуса", але і "дзень, які вярнуў нашаму народу права на жыццё і надзею на будучыню".

"Вялікая Перамога аб'ядноўвае пакаленні, служыць прыкладам стойкасці і патрыятызму для моладзі, натхняе на стварэнне, цытуе віншаванне Лукашэнкі яго прэс-служба. — Захаваць памяць аб подзвігу нашага народа — гэта гістарычны абавязак перад мінулым і будучым".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў беларусам "дабра, шчасця і дабрабыту", а "нашай роднай Беларусі — міру і працвітання".

9 траўня 2019-га ў нашай краіне будзе адзначацца 74-я гадавіна з часу капітуляцыі Германіі ў Другой сусветнай вайне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі