Лукашэнка: Фаніпаль і Дзяржынск стануць індустрыяльнымі цэнтрамі Беларусі

Фаніпаль і Дзяржынск стануць гарадамі-спадарожнікамі і індустрыяльнымі цэнтрамі Беларусі. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас урачыстага адкрыцця завода швейцарскай кампаніі "Штадлер" у Фаніпалі (Дзяржынскі раён Міншчыны).

"Мы першапачаткова не планавалі, што гэта будуць гарады-спадарожнікі, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Але сітуацыя склалася так, што тут створаны новыя вытворчасці, і не толькі "Штадлер Мінск", і яны ператварыліся ў індустрыяльныя цэнтры краіны".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Фаніпалі і Дзяржынску трэба будзе будаваць жыллё для рабочых. І гэта можа стаць адным са стымулаў для ўтрымання высокакваліфікаваных спецыялістаў. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што выхадам было б арэнднае жыллё, якое працаўнікі прадпрыемства маглі б атрымаць на час працы.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі