Лукашэнка: Герб і сцяг падкрэсліваюць нашу самаідэнтычнасць
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь.
“Гэта сімвалы суверэнітэта краіны, якія ўвасабляюць нацыянальную ідэю, адлюстроўваюць слаўную гісторыю і шматвекавыя традыцыі, падкрэсліваюць нагу самаідэнтычнасць і незалежнасць у выбары шляху развіцця”, — гаворыцца ў віншаванні, тэкст якога публікуе прэс-служба прэзідэнта.
На думку Лукашэнкі, дзяржаўныя герб і сцяг “з’яўляюцца злучальным звяном паміж пакаленнямі і аб’ядноўваюць беларусаў у памкненні да справядлівасці, добрасуседства і міру”.
“Менавіта з павагі да дзяржаўнай сімволікі, шанавання духоўных каштоўнасцяў народа і культурнай спадчыны краіны пачынаецца любоў да Радзімы, усведамленне дачытнасці да яе лёсу і адказнасці за будучыню”, — сказана ў віншаванні.
Цяперашні выгляд дзяржаўныя герб і сцяг Рэспублікі Беларусь атрымалі ў 1995 годзе пасля рэферэндуму аб дзяржаўнай сімволіцы. Да таго часу пасля абвяшчэння Незалежнасці Беларусі афіцыйнай сімволікай былі “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг.