Лукашэнка хацеў “пад плінтус запаўзці”, каб не бачыць беларускіх біятланістаў

Лукашэнка хацеў “пад плінтус запаўзці”, каб не бачыць беларускіх біятланістаў

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай развіццю зімовых відаў спорту, жорстка выказаўся пра сітуацыю ў мужчынскім біятлоне. Асабліва яго засмучаюць выступленні біятланістаў на Алімпіядзе ў Пхёнчхане: “Часам глядзіш на нашых мужыкоў, якія бегаюць з вінтоўкамі, і такой ганьбы… Хацелася б кудысьці ад яго схавацца — кудысьці пад венік, пад плінтус запаўзці, каб гэтага не бачыць”.

Таксама Лукашэнка згадаў і жаночы біятлон. Паводле яго слоў, у нашай зборнай не відаць біятланістак, якія з часам маглі б замяніць Дар’ю Домрачаву і Надзею Скардзіну: “І калі нехта ацэньвае выступ жаночай каманды па біятлоне як паспяховы, то я б прапанаваў гэтым людзям прачнуцца і паглядзець рэальна на тое, як выступалі нашы біятланісты ўвогуле і дзяўчаты таксама”.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што залатыя медалі беларусаў на Алімпіядзе — “хутчэй выпадковасць, чым заканамернасць”. Ён заклікаў за гэтымі вынікамі бачыць праблемы “і ў падрыхтоўцы, і ў спартсменах, і ў саміх трэнерах”. Біятлон нельга страціць, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі