Лукашэнка хоча прывабіць “Дажынкамі” замежных турыстаў
Фестываль-кірмаш можа стаць турыстычным брэндам, упэўнены кіраўнік Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што і цяпер на “Дажынкі” прыязджаюць замежныя госці, аднак гэта ўсё ж адзінкі. “Вядома, калі б мы разгарнуліся так, што на “Дажынкі” да нас ехалі з усіх куткоў свету, было б няблага”, — сказаў ён. — Але мы такой вялікай задачы не ставілі”.
Як адзначыў Лукашэнка, людзі, якія наведалі “Дажынкі”, з’язджаюць са свята ў захапленні. Ён лічыць, што фестываль-кірмаш мог бы прывабіць і беларусаў, якія пражываюць за межамі краіны, а таксама жыхароў суседніх з Беларуссю дзяржаў, інфармуе БЕЛТА.