Лукашэнка і Мядзведзеў 3 лістапада разгледзяць праект Канстытуцыйнага акту?

Праект Канстытуцыйнага акту Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі дапрацаваны і будзе перададзены на разгляд прэзідэнтаў дзвюх краін. Пра гэта са спасылкай на старшыню Палаты прадстаўнікоў Беларусі Вадзіма Папова перадае агенцтва “РИА Новости”. На думку Папова, дакумент можа быць разгледжаны на бліжэйшым пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы, якое адбудзецца 3 лістапада.

Паводле слоў беларускага парламентарыя, падчас распрацовак праекту Канстытуцыйнага акту разглядаліся розныя прапановы, у тым ліку ўвядзенне пасады прэзідэнта, стварэнне канфедэрацыі.

Аднак у тым праекце дакумента, які перададзены Вышэйшаму Дзяржсавету, гэтыя пытанні вырашаюцца ў адпаведнасці з Дамовай аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, — адзначыў Папоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі