Лукашэнка і Мядзведзеў правялі двухбаковыя перамовы
Кіраўнікі Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Дзмітры Мядзведзеў 9 снежня ў Крамлі правялі перамовы. Як паведамляе БелаПАН, сустрэча доўжылася больш за паўтары гадзіны. Паведамляецца, што кіраўнікі краін абмяркоўвалі актуальныя праблемы двухбаковых адносін. Пра вынікі перамоваў не паведамляецца.
Цяпер у Маскве праходзіць сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў Мытнага саюзу Беларусі, Казахстана і Расіі.
Цяпер у Маскве праходзіць сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў Мытнага саюзу Беларусі, Казахстана і Расіі.