Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі пытанні будаўніцтва Саюзнай дзяржавы
6 сакавіка адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
Падчас гутаркі абмяркоўваліся пытанні будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, умацавання гандлёва-эканамічных адносін, супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы і ў галіне арганізацыі сумеснай бяспекі, узгодненыя дзеянні ў знешняй палітыцы, а таксама шэраг іншых тэм.
Паміж прэзідэнтамі адбылася таксама дэталёвая размова аб перспектывах будаўніцтва алімпійскіх аб'ектаў у Краснадарскім краі Расіі з удзелам Беларусі. Акрамя таго, Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі стан і перспектывы развіцця адносін Беларусі з асобнымі заходнімі дзяржавамі.
Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі