Лукашэнка і трое яго сыноў пасадзілі ёлку каля Палаца Незалежнасці (фота)
Кіраўнік Беларусі ў сераду правяраў, ці гатовы будынак да правядзення самітаў кіраўнікоў дзяржаваў.
Нагадаем, 24-25 кастрычніка ў Мінску ў Палацы Незалежнасці пройдуць паседжанні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаваў і Савета кіраўнікоў дзяржаваў СНД.
Як інфармуе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка разам з сынамі пасадзіў ёлку каля Палаца. Сёння была закладзеная Алея ганаровых гасцей.
На здымку: Аляксандр, Дзмітрый, Мікалай і Віктар Лукашэнкі. Фота — БЕЛТА
Лукашэнка распавёў пра свой боль: 4 разы рассякалі і сшывалі твар (відэа)