Лукашэнка ізноў размаўляў з Парашэнкам

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, "суразмоўцы абмеркавалі сумесныя намаганні для наладжвання міжнароднага дыялогу для вырашэння гуманітарных пытанняў… Прэзідэнты таксама абмеркавалі шырокі спектр двухбаковых адносін, у прыватнасці зняцце штучных бар'ераў у гандлі паміж Беларуссю і Украінай".

Раней паведамлялася, што 19 жніўня ліцэнзаванне імпарту ўкраінскіх тавараў у Беларусі прымяняцца не будзе. Украіна ў сваю чаргу не будзе браць пошліну на беларускія тавары, уведзеных раней у адказ на рашэнні ўрада Беларусі.

Адзначым, што кантакты паміж афіцыйным Мінскам і Кіевам у апошні час пачасціліся. Тыдзень таму Пётр Парашэнка таксама званіў кіраўніку Беларусі. Тады бакі абмеркавалі магчымасць правесці ў Беларусі сустрэчу так званых кантактных груп па вырашэнні крызісу на усходзе Украіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі