Лукашэнка: Калі ЕС прапануе ўступленне, неадкладна разгледзім
Аляксандр Лукашэнка не можа ўявіць Беларусь у Еўрасаюзе. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю польскім СМІ. "Таму што ніхто нас не запрашае, і мы таксама такіх варыянтаў не разглядалі. Калі гаварыць аб тым, як я на гэта гляджу: то мы справімся не горш, чым вы, палякі, у Еўрапейскім саюзе. І гэта ўсё. Нам патрэбны толькі роўныя ўмовы", — заявіў Лукашэнка.
Ён паведаміў, што калі б ад ЕС паступіла прапанова ўвайсці ў яго склад, беларускія ўлады пачалі б неадкладна яе разглядаць, інфармуе БелаПАН.
Ён паведаміў, што калі б ад ЕС паступіла прапанова ўвайсці ў яго склад, беларускія ўлады пачалі б неадкладна яе разглядаць, інфармуе БелаПАН.