Лукашэнка лічыць, што за трое сутак памерлі толькі два чалавекі з COVID-19
У Беларусі смяротнасць пацыентаў з COVID-19 вельмі нізкая, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 12 траўня.
"Галоўны паказчык — гэта смяротнасць насельніцтва. Так, гэта жыццё, хтосьці нараджаецца, нехта сыходзіць з жыцця, і нікуды мы ад гэтага не падзенемся. Мне вось учора далажылі, што два чалавекі за апошнія трое сутак загінулі. Адна жанчына з чацвёртай ступенню раку. Ну зусім слабая была, і падключыўся вірус. Загінула. Чацвёртая ступень, тым не менш за яе лекары змагаліся дзень і ноч. Таму не трэба тут накатваць, што хтосьці тут зацікаўлены ў тым, каб было горш", — перадае тэлеканал "Беларусь 1" словы кіраўніка дзяржавы.
Між тым паводле афіцыйнай статыстыкі за 9 траўня ў Беларусі было 5 новых смерцяў пацыентаў з COVID-19, за 10 траўня — 4, за 11 траўня — 7.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.